Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква пракамэнтавала заяву Савіных пра Крым: парлямэнт у Беларусі не вызначае замежнай палітыкі


Графіці з выявай Уладзіміра Пуціна ў Сімферопалі, ілюстрацыйнае фота
Графіці з выявай Уладзіміра Пуціна ў Сімферопалі, ілюстрацыйнае фота

Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў паставіў пад сумнеў важкасьць словаў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Андрэя Савіных аб тым, што «Беларусь афіцыйна прызнала Крым расейскім».

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі ня лічаць словы беларускага дэпутата вартымі глыбокага абмеркаваньня.

«Афіцыйную пазыцыю дзяржавы ў пытаньнях замежнай палітыкі ў Беларусі, як і ў Расеі, вызначае прэзыдэнт. Беларускі парлямэнт не вызначае замежнай палітыкі. Як і ў нас, гэта прэрагатыва прэзыдэнта», — сказаў ён у эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».

Напярэдадні старшыня Пастаяннай камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных у эфіры YouTube-каналу «Соловьёв Live» заявіў, што беларускі бок нібыта даўно прызнаў Крым расейскім.

«Крым і дэ-факта, і дэ-юрэ даўно быў прызнаны беларускім бокам расейскім. Адзінае, чаго не было, гэта нейкай палітычнай заявы, каб фармалізаваць, скажам так, для расейскай мэдыйнай прасторы. Сёньня гэта нядвухсэнсоўна было абвешчана. І для нас Крым і месяц таму быў неад’емнай часткай Расейскай Фэдэрацыі», — адзначыў Андрэй Савіных.

4 лістапада Аляксандар Лукашэнка падчас пасяджэньня вышэйшага дзяржаўнага савету «саюзнай дзяржавы» падпісаў дэкрэт «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэньняў дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады».

Адпачатку анансавалася, што дзеля гістарычнай падзеі ў Менску прыбудзе Ўладзімір Пуцін. Але замест гэтага ён выправіўся ў анэксаваны Крым — у Севастопалі адбываліся імпрэзы ў рамках Дня народнага адзінства.

Лукашэнка праз відэасувязь папрасіў расейскага калегу «перадаць крымчанам самыя цёплыя віншаваньні ад беларусаў і пажаданьні мужнасьці ў гэты няпросты час».

«Яны павінны разумець, што не адны. Усе мы побач і будзем трымацца адзін за аднаго і дапамагаць у гэтыя няпростыя часы», — запэўніў ён, пакпіўшы, што Пуцін неаднаразова абяцаў узяць яго ў Крым, але і гэтым разам паехаў туды адзін.

Раней Лукашэнка не выключаў, што абкладзенае санкцыямі кампанія «Белавія» можа пачаць рэгулярныя палёты на анэксаваны паўвостраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG