Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнка не цураецца нічога, каб утрымацца ва ўладзе». Deutsche Welle і RFE/RL адрэагавалі на блякаваньне сайтаў у Беларусі


Генэральны дырэктар мэдыякампаніі Deutsche Welle Пэтэр Лімбург (Peter Limbourg) расцаніў блякаваньне ў Беларусі сайту DW і шэрагу іншых СМІ як акт роспачы беларускага кіраўніцтва.

Рэакцыя DW на блякаваньне сайту ў Беларусі зьявілася ў ТГ-канале мэдыяхолдынгу.

Генэральны дырэктар мэдыякампаніі Deutsche Welle Пэтэр Лімбург (Peter Limbourg) расцаніў блякаваньне ў Беларусі сайту DW і шэрагу іншых СМІ як акт роспачы беларускага кіраўніцтва.

«Прэтэнзіі да DW абсалютна сьмяхотныя. Спадар Лукашэнка паказаў, што ў барацьбе супраць свайго ўласнага народу ён не цураецца нічога, каб утрымацца ва ўладзе. Актыўнае выкарыстаньне рэсурсаў незалежных СМІ з усёй яснасьцю дэманструе, што людзі ў Беларусі больш не давяраюць кантраляваным дзяржавай сродкам масавай інфармацыі. Мы пратэстуем супраць блякаваньня нашых рэсурсаў, паколькі людзі там маюць права на аб’ектыўную інфармацыю аб сытуацыі ў іхнай краіне», — падкрэсьліў генэральны дырэктар DW.

Прадстаўнікі тэлерадыёкампаніі Deutsche Welle і МЗС Нямеччыны запрасілі ва ўладаў Беларусі тлумачэньняў і неадкладнага аднаўленьня доступу да сайту.

Акрамя Deutsche Welle беларускія ўлады заблякавалі сайт тэлеканалу «Настоящее время», які ўваходзіць у мэдыякарпарацыю Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода . Дзеяньні беларускіх уладаў пракамэнтаваў прэзыдэнт мэдыякарпарацыі Джэймі Флай:

«Спробы рэжыму Лукашэнкі крыміналізаваць журналістыку ня ведаюць межаў, і цяпер беларускі народ пазбаўляюць яшчэ адной незалежнай крыніцы навінаў і інфармацыі. Нягледзячы на працяг нападу Лукашэнкі, Радыё Свабода і "Настоящее время" будуць працягваць даваць аб’ектыўныя справаздачы народу Беларусі».

Джэймі Флай
Джэймі Флай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG