Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі Інтэрпол цікавіўся беларускім хакерам, які раней адседзеў за крадзеж 36 млн даляраў з банкаўскіх картак

абноўлена

Сяргей Паўловіч
Сяргей Паўловіч

Беларуса затрымалі, бо ён знаходзіўся ў міжнародным вышуку на запыт ЗША, але неўзабаве адпусьцілі.

Беларускі хакер Сяргей Паўловіч, вядомы таксама як «Police Dog», «panther», «Fallen Angel», «diplomaticos», быў затрыманы Інтэрполам у Санкт-Пецярбургу, піша konkretno.ru.

Аднак неўзабаве Паўловіч выйшаў на волю. У камэнтары dev.by ён пацьвердзіў, што яго вызвалілі яшчэ 1 лістапада, і ён у хуткім часе распавядзе падрабязнасьці свайго затрыманьня. Пакуль жа вядома толькі, што затрыманьне было зьвязана са старым запытам па асобе Паўловіча, які знаходзіўся ў базе Інтэрполу.

У 2008 годзе беларус быў згаданы ў ліку 11 фігурантаў «найбуйнейшага крадзяжу пэрсанальнай інфармацыі за ўсю гісторыю ЗША». Лічыўся паплечнікам другога вядомага хакера Альбэрта Гансалеса.

Суд Першамайскага раёну Менску прызнаў яго вінаватым у крадзяжы $36 млн з банкаўскіх картак карыстальнікаў з розных краін. Яму прысудзілі 10 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

У 2015 годзе, выйшаўшы з турмы, Паўловіч паабяцаў больш ня ўдзельнічаць у крымінале і нават напісаў кнігу «Как я украл миллион. Исповедь раскаявшегося кардера», якая заклікае іншых маладых людзей не ісьці ягоным крымінальным шляхам. Увесь ганарар хакер нібыта перадаў у дзіцячы анкалягічны шпіталь у Бараўлянах пад Менскам. Заснаваў некалькі легальных бізнэсаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG