Канфэрэнцыя будзе прысьвечана дыялёгу паміж зацікаўленымі бакамі і вырашэньню беларускага крызісу, паведаміла ў твітэры Сьвятлана Ціханоўская. Яна таксама апублікавала відэа з заявай Шаленбэрга.
Канцлер Аўстрыі выступіў за ўвядзеньне новых санкцый супраць арганізатараў міграцыйнага крызісу, але адзначыў, што нельга размаўляць зь Беларусьсю толькі мовай санкцый.
«Мы павінны падтрымліваць хаця б мінімальны дыялёг, асабліва з грамадзянскай супольнасьцю», — сказаў Шаленбэрг. Ён дадаў, што пытаньне Беларусі — гэта эўрапейскае пытаньне.