Прышчэпленыя ад каранавірусу людзі могуць захварэць COVID-19 праз тое, што пры штаме «дэльта» клеткі памяці не пасьпяваюць спрацаваць. Пра гэта 30 кастрычніка, расказаў дырэктар Цэнтра ім. Гамалеі ў Маскве Аляксандар Гінцбург.
«Прышчэпленыя заражаюцца, таму што пры „дэльта“-штаме клеткі памяці не пасьпяваюць спрацаваць. „Дэльта“-штам зьмяніў характар узаемадзеяньня з клеткамі і існуе ўнутры клетак. Вірус пасьпявае пракрасьціся ў клеткі на тле нізкага ўзроўню антыцелаў», — прыводзіць яго словы РІА «Новости».
Як правіла, праз шэсьць-восем месяцаў у тых, зто перахварэў, пачынае падаць тытр антыцелаў, але захоўваюцца клеткі памяці. Аднак яны, як растлумачыў Гінцбург, пачынаюць выпрацоўваць антыцелы на другі — чацьвёрты дзень пасьля заражэньня, што занадта позна. Вірус распаўсюджваецца з адной клеткі ў іншую, не выходзячы зь іх, і назапашваецца ў вельмі вялікіх колькасьцях.
Таму трэба пастаянна мець высокі ўзровень антыцелаў у крыві, гэта значыць раз на паўгоду рэвакцынавацца, адзначыў ён.
Што вядома пра «дэльту»
- Паводле дадзеных САЗ, індыйскі штам («дэльта»), названы B.1.617, выявілі ў кастрычніку 2020 году. Ён адрозьніваецца скарочаным інкубацыйным пэрыядам і падвышанай нагрузкай на арганізм чалавека. Акрамя таго, падаўжэў пэрыяд яго вывядзеньня з арганізму, што абцяжарвае вызначэньне мэдыкамі моманту адужаньня.
- «Дэльта» працягвае мутацыі, ужо ёсьць некалькі падвідаў, самым небясьпечным зь якіх навукоўцы лічаць варыянт «дэльта-плюс».
- Новы штам каранавінусу зафіксаваны і ў Беларусі.