Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі парлямэнт ухваліў будаўніцтва сьцяны на мяжы зь Беларусьсю. За дзень у краіну спрабавалі трапіць 511 мігрантаў


Агароджу з калючага дроту заменіць капітальны мур
Агароджу з калючага дроту заменіць капітальны мур

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўжо заявіў, што падпіша закон, пасьля чаго ён уступіць у сілу.

Польскія заканадаўцы ўхвалілі будаўніцтва сьцяны на мяжы зь Беларусьсю. На агароджу выдаткуюць больш за 400 мільёнаў даляраў.

Тым часам плынь мігрантаў зь Беларусі ў Польшчу не зьмяншаецца. У пятніцу, 29 кастрычніка, польскія памежнікі зафіксавалі 511 спробаў пераходу мяжы па-за пунктамі пропуску. 13 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі. 5 чалавек затрымалі за дапамаганьне мігрантам.

29 кастрычніка беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта пры польскай мяжы. Каля яго была група ўцекачоў з Сырыі, паведаміў ДПК.

У Нямеччыне ў пятніцу непадалёк ад мяжы памёр мігрант з Іраку. Ягонае цела знайшлі сярод групы 30 мігрантаў, якія прыехалі на фургоне церазь мяжу. Абставіны ягонай сьмерці высьвятляюцца. Кіроўцы фургона на месцы не было, яго абʼявілі ў вышук. Нямецкая паліцыя паведаміла, што ўсяго за год 7300 мігрантаў тапілі ў краіну «беларускім маршрутам» цераз Польшчу.

У Літве за мінулыя содні прадухілілі 111 спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі. На літоўска-беларускай мяжы ўсталявалі першыя сэкцыі плоту, вышынёй 4 мэтры, паведаміў Delfi. Даўжыня агароджы будзе 100 км.

У Латвіі на мяжы разьвярнулі 16 мігрантаў, што ішлі зь Беларусі.

Эўразьвяз абвінавачвае Аляксандра Лукашэнку ў арганізацыі міграцыйнага крызісу, каб адпомсьціць за санкцыі, уведзеныя пасьля рэпрэсій супраць іншадумцаў, грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG