Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома пра новыя затрыманьні гомельскіх айцішнікаў за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы


Беларускія айцішнікі, ілюстрацыйнае фота
Беларускія айцішнікі, ілюстрацыйнае фота

Ад сярэдзіны кастрычніка сілавікі затрымалі блізу дзясятка супрацоўнікаў ІТ-сфэры, пераважна гэта праграмісты гомельскага офісу кампаніі ЕРАМ і некаторых стартапаў. Усіх абвінавачваюць ў падпісцы на каналы і чаты, прызнаныя «экстрэмісцкімі».

29 кастрычніка рэдакцыя сайту dev.by атрымала ананімны ліст з ProtonMail. Там сьцьвярджаецца, што перасьлед не спыніўся — прыходзілі і да іншых гомельскіх айцішнікаў.

Аўтар зьвярнуў увагу на затрыманьне Мікіты Гарулі, QA-інжынэра з гомельскага офіса iTechArt. Відэа зь ягоным удзелам зьявілася ў тэлеграм-канале «Людмила Гладкая. СБ. Беларусь сегодня».

На кадрах малады чалавек кажа, што «ўдзельнічаў у дэструктыўных чатах», а таксама меў зносіны са сваім аднаклясьнікам, датычным да «анархічнага руху». Сёлета ў сакавіку Мікіта Гаруля быў сьпікерам канфэрэнцыі Open IT Gomel.

У ананімным допісе таксама гаворыцца, што ў Гомлі затрымалі айцішніка з MBicycle, фрылансэра і яшчэ пару хлопцаў. Паводле зьвестак крыніцы, «пакаяльныя» відэа ўжо зьнятыя, але пакуль не апублікаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG