Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Нямеччыны прапанавала Менску аднавіць доступ да сайту Deutsche Welle у Беларусі


Міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас
Міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас

У МЗС ФРГ «прынялі да ведама» блякаваньне Deutsche Welle у Беларусі, паведаміла прадстаўнік міністэрства Андрэа Засэ.

Пра гэта піша «Интерфакс-Запад».

«Мы прынялі да ўвагі і ўстанавілі, што старонка Deutsche Welle у Беларусі часткова недаступная», — сказала Засэ ў пятніцу журналістам.

Паводле яе слоў, прадстаўнікі тэлерадыёкампаніі і МЗС папрасілі ва ўлад Беларусі тлумачэньняў і неадкладнага аднаўленьня доступу да сайту. Засэ пры гэтым не змагла сказаць, ці плянуе МЗС ФРН выклікаць беларускага амбасадара з гэтай нагоды.

Напярэдадні Deutsche Welle паведаміла, што сайт тэлерадыёкампаніі ў Беларусі заблякаваны, замест стартавай старонкі на ім зьяўлялася стандартная «заглушка» мясцовага Міністэрства інфармацыі пра абмежаваньне доступу да сайту.

Міністэрства інфармацыі Беларусі, паводле паведамленьня тэлерадыёкампаніі, заявіла, што рашэньне аб блякаваньні сайтаў DW, «Настоящего времени» і «Новага часу» прынятае ў сувязі з распаўсюджваньнем спасылак на матэрыялы, прызнаныя экстрэмісцкімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG