Інфармацыю аб трох памерлых парадзіхах Zerkalo.io пацьвердзілі адразу некалькі мэдыкаў. Дзяцей, сьцьвярджаюць яны, выратавалі.
Знаёмая адной з жанчын расказала, што яе цяжарная сяброўка трапіла ў лякарню ў пачатку кастрычніка. У яе быў каранавірус.
«Празь некалькі дзён стала значна горш. Яе паклалі на ШВЛ, але выратаваць ужо не змаглі. Зрабілі кесарава. Дзяўчынка нарадзілася маленькая, але здаровая», — расказала сяброўка памерлай.
Раней Свабода расказвала пра сьмерць цяжарнай жанчыны ў Гомлі.
Журналісты зьвярнуліся ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя з просьбай удакладніць, ці паступала ім інфармацыя аб сьмерці цяжарных жанчын з COVID-19, але адказу пакуль не атрымалі.
Паводле зьвестак РНПЦ «Маці і дзіця», за мінулы год у Беларусі не зарэгістравана выпадкаў мацярынскай сьмяротнасьці.