Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні МУС, апублікаваным у пятніцу ў Telegram-канале ведамства.
«Міністэрствам унутраных спраў прынята рашэньне аб прызнаньні групы грамадзян, якія ажыцьцяўляюць экстрэмісцкую дзейнасьць з дапамогай Telegram-каналаў Nexta, Nexta-Live і Luxta, экстрэмісцкім фармаваньнем і забароне яго дзейнасьці», — піша МУС.
Раней гэтыя каналы ўжо былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Цяпер яны сталі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».