Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што 4 лістапада будзе зроблены «рашучы крок» у інтэграцыі з Расеяй

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў правядзеньне пасяджэньня Высокага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» 4 лістапада і ў чарговы раз прыгразіў Польшчы і Літве.

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з генпракурорам Расеі Ігарам Красновым, інфармуе тэлеграм-канал лукашэнкавай прэс-службы.

«Мы напярэдадні вельмі важнай падзеі з вамі сустракаемся. 4 лістапада мы правядзём дзяржсавет — рашучы крок у нашай інтэграцыі».

Дата 4 лістапада называлася яшчэ ў верасьні. Тады яе пацьвярджаў і расейскі бок. Чакаецца, што на пасяджэньні ВДС будуць падпісаны 28 саюзных праграм паглыбленьня інтэграцыі, таксама можа быць падпісана новая ваенная дактрына «саюзнай дзяржавы», пра што на мінулым тыдні казаў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Разам з тым у пачатку кастрычніка дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Дзьмітрый Мезенцаў заяўляў, што рашэньне аб правядзеньні пасяджэньня будзе прымацца з улікам эпідэмічнага становішча.

На сустрэчы Лукашэнка зноў стаў казаць пра пагрозы з Захаду, у прыватнасьці павелічэньне польскага вайсковага кантынгенту каля межаў.

«У нас ёсьць, што прасунуць бліжэй да межаў. І ў нас, і тым больш у Расейскай Фэдэрацыі. Тут мы будзем дзейнічаць жорстка, нягледзячы ні на якую крытыку зь іх боку. Мы ведаем, чаго яны хочуць», — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG