Невядома, наколькі гэтае відэа пастановачнае, але пазьней на ім жа Лукашэнка зноў са спушчаным пад нос рэсьпіратарам і яго зноў угаворваюць надзець рэсьпіратар правільна.
19 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб эпідэміячнай сытуацыі і раскрытыкаваў абавязковы масачны рэжым. Ужо 22 кастрычніка Міністэрства здароўя адмяніла абавязковае нашэньне масак у грамадзкіх месцах насуперак рэкамэндацыям Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і сваім ранейшым загадам.
25 кастрычніка на шэрагу прадпрыемстваў прама загадалі прыбраць усе нагадваньні пра масачны рэжым з грамадзкіх месцаў, транспартных сродкаў.