Саўка:
Грышка, эта проста какойта празьнік!
Адмянілі ўсе гэтыя маскі,
Сьнялі ўсе эці агранічэнья,
Адмянілі ўсе нашы мучэнья.
Ня суй в наморднік свой нос,
Всё гэта псіхоз!
Грышка:
Гледзячы на тое, што ў нас дзеецца –
Падкараціць яны хочуць насельніцтва
На пару дзясяткаў ці сотняў тысячаў.
Проста як дрэвы ў пушчы высекчы.
Схавай пад маскай свой нос,
Ад кавідных пагроз!
Саўка:
Мне надаела баяцца кавіда.
Лучшэ налей, давай-ка вып’ем!
А прызідзенту спасіба бальшое,
Он нас любіць усёй душою.
Ня суй в наморднік свой нос!
Всё гэта псіхоз.
Грышка:
Яшчэ крыху, яшчэ вось трохі –
І мы наблізімся да катастрофы.
Лекары пакуль яшчэ даюць рады,
Але мусяць выконваць дурныя загады.
Схавай пад маскай свой нос
Ад кавідных пагроз!