Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску і Горадні пасьля заявы Лукашэнкі ня ўсе ўстановы адмянілі масачны рэжым. ФОТАГАЛЕРЭЯ

У Менску на грамадзкім транспарце зьнялі абвесткі аб абавязковым нашэньні масак, а з аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў і мэтро 26 кастрычніка прапалі і гукавыя апавяшчэньні пра масачны рэжым.

У «Менсктрансе» пацьвердзілі, што перасталі апавяшчаць у транспарце пра масачны рэжым, што адменены тэматычныя бягучыя радкі, больш не ўключаюць паведамленьні па гучнай сувязі. Там растлумачылі гэта тым, што было адкліканае ранейшае распараджэньне аб неабходнасьці масак.

Але ў многіх крамах у Менску і Горадні патрабаваньне насіць маскі засталося.

XS
SM
MD
LG