Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Турэччыны перадумаў высылаць з краіны 10 амбасадараў. Што там адбываецца


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган адмовіўся ад намеру выслаць з краіны амбасадараў дзесяці заходніх дзяржаў. Пра гэта турэцкі лідэр паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Анкары, падкрэсьліўшы, што амбасадары «далі задні ход» і «далей будуць асьцярожнымі ў заявах».

Раней у той жа дзень амбасады Канады, Францыі, Фінляндыі, Даніі, Нямеччыны, Нідэрляндаў, Новай Зэляндыі, Нарвэгіі, Швэцыі і ЗША распаўсюдзілі ў твітэры заяву, у якой заявілі, што, у адпаведнасьці зь Венскай канвэнцыяй аб дыпляматычных зносінах, яны ня маюць намеру ўмешвацца ва унутраныя справы Турэччыны.

23 кастрычніка прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган даў распараджэньне міністэрству замежных спраў выслаць з краіны амбасадараў дзесяці заходніх дзяржаў пасьля таго, як яны выступілі з заклікам вызваліць падазраванага ў спробе дзяржаўнага перавароту турэцкага праваабаронцу і філянтропа Асмана Кавалу.

Турэччына — сябра NATO і кандыдатка на ўступленьне ў Эўразьвяз. Нягледзячы на гэта, Эрдаган заявіў, што дыпляматы ня маюць права павучаць Анкару зь яе ўласнай тэрыторыі. «Гэтыя амбасадары ня маюць права адважыцца прыйсьці і пачаць нам загадваць, што рабіць! Ды хто вы ўвогуле такія?» — сказаў ён, выступаючы на мітынгу прыхільнікаў сваёй Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG