Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад увядзеньнем локдаўну ў Расеі Пуцін даручыў зачыняць на ноч рэстараны і клюбы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рэкамэндаваў кіраўнікам рэгіёнаў забараніць працу рэстаранаў і забаўляльных устаноў па начах (з 23:00 да 6:00 раніцы).

Акрамя таго, губэрнатарам рэкамэндавана ўвесьці самаізаляцыю для грамадзян, старэйшых за 60 гадоў, якія пакуль не вакцынаваліся ад COVID-19, і перавесьці іх на дыстанцыцную працу тэрмінам на адзін месяц.

Пералік даручэньняў прэзыдэнта па выніках нарады з чальцамі ўраду 20 кастрычніка зьмешчаны на сайце Крамля.

Кіраўнікам рэгіёнаў таксама рэкамэндавана забараніць правядзеньне забаўляльных мерапрыемстваў і ўвесьці сыстэму QR-кодаў для наведваньня арганізацый, пералік якіх вызначыць урад Расеі і мясцовыя ўлады.

Прэзыдэнт Расеі таксама даручыў губэрнатарам і кіраўнікам прадпрыемстваў забясьпечыць супрацоўнікам два выходныя дні на вакцынацыю з захаваньнем заробку, «кратна павялічыць» ахоп тэставаньня на каранавірус і прадугледзець ізаляцыю хворых у самыя кароткія тэрміны, а таксама ўзмацніць кантроль за выкананьнем масачнага рэжыму і сацыяльнай дыстанцыі.

Першы даклад аб гэтых захадах мусіць быць прадстаўлены Пуціну да 30 лістапада, далей — штомесяц.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў непрацоўнымі дні з 30 кастрычніка па 7 лістапада ўключна, дазволіўшы рэгіёнам павялічваць гэты тэрмін у абодва бакі. Пра гэта 20 кастрычніка яго папрасіў урад. Прычынай стала чацьвёртая хваля пандэміі каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу.

  • У Расеі за апошнія суткі выявілі 37 930 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам. Гэта максымум з пачатку пандэміі.
  • Памерлі на раніцу 25 кастрычніка 1069 пацыентаў з COVID-19. Гэта вынікае з дадзеных апэратыўнага штабу.
  • За апошні месяц колькасьць новых выпадкаў, паводле афіцыйнай статыстыкі, вырасла ў два разы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG