Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тры дні для палацу ў Паланечцы сабралі 17 тысяч рублёў


Палац Радзівілаў у Паланечцы
Палац Радзівілаў у Паланечцы

Летась у былога палацу Радзівілаў у вёсцы Паланечка, што ў Баранавіцкім раёне, зьявіліся новыя гаспадары. Яго выкупіла сям’я прадпрымальнікаў зь Менску, якія паставілі сабе задачу не даць палацу зьнікнуць і аднавіць яго

Пра гэта паведамляе «Наша ніва».

Ужо было праведзенае абсьледаваньне тэхнічнага стану будынку, каб перайсьці да праектных работаў. Але ўзьніклі фінансавыя цяжкасьці.

«На 19 кастрычніка па дамове з „БерасьцеІнспэктам“ за выкананьне праектных работ была выстаўленая сума для аплаты на 21 811,66 рубля. Ужо сплачана 6490,39 рубля. Цяпер нам неабходна 15 321,27 рубля для закрыцьця гэтай дамовы», — пісалі гаспадары палацу 4 дні таму.

І прапанавалі ўсім ахвотным паўдзельнічаць у акцыі #мяняюкавунапалац. Ідэя простая — перавесьці на аплату работ 3 рублі, прыкладна столькі каштуе кубачак кавы.

22 кастрычніка гаспадары палацу напісалі, што грошай сабралі нават больш — 17 000 рублёў,

А сетка кавярняў Lavazza для ўсіх спонсараў падрыхтавала сюрпрыз: пакажыце на экране рахунак вашага плацяжу барысту — і ён пачастуе вас смачнай кавай!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG