Пра сьмерць Алега Шабетніка паведаміў БелаПАН з спасылкай на ягонага сябра Валера Пуціцкага.
Алег Шабетнік быў кіраўніком Гомельскага абласнога аддзяленьня грамадзкай арганізацыі «Гавары праўду», сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
Ён балятаваўся ў дэпутаты, быў даверанай асобай кандыдатаў ад «Гавары праўду» на прэзыдэнцкіх выбарах, займаўся дабрачыннасьцю, піша Reform.by.
14 верасьня ў Алега Шабетніка правялі ператрус у справе пра нанясеньне надпісу на прыпынку ў ягоным раёне.
Раней яго ня раз затрымлівалі.
У 2018 годзе супраць Алега завялі крымінальную справу за паклёп на чыноўніка, якая не дайшла да суду.
Алегу Шабетніку было 55 гадоў.