Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці шпітальную сталовую перарабілі ў палату, улады назвалі гэта «рэзэрвовым фондам»


Шпіталізацыя, ілюстрацыйнае фота
Шпіталізацыя, ілюстрацыйнае фота

У сеціве зьявіўся фатаздымак сталоўкі Берасьцейскай цэнтральнай лякарні, у якой паставілі ложкі для пацыентаў.

Памочнік старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Яўген Віктаровіч пракамэнтаваў здымак, на якім бачна, што памяшканьне, на дзьвярах якога напісана «Сталовая», выкарыстоўваецца пад палату.

Сталоўка ператварылася ў палату
Сталоўка ператварылася ў палату

«Можа, у год „народнага адзінства“ ёсьць сэнс паставіць ложкі ва ўсіх адміністрацыйных будынках, прынамсі ў сталоўках гарадзкіх і аблвыканкамаў? Або пацыенты хай да вас харчавацца ходзяць, пакуль у іх замест сталоў ложкі стаяць», — пакпіў з ініцыятывы адзін з карыстальнікаў Facebook.

На гэта памочнік старшыні аблвыканкаму Яўген Віктаровіч адказаў, што на раніцу 21 кастрычніка ў гарадзкой лякарні было 140 вольных ложкаў, а тое, што на фатаграфіі, — «рэзэрвовы фонд».

«Так, цяпер хворыя сілкуюцца ў палатах. Каб павялічыць рэзэрвовы ложкавы фонд, выкарыстоўваюцца ўсе наяўныя вольныя памяшканьні, паколькі дадзеная ўстанова цалкам перапрафіляваная пад ковід. Пагадзіцеся, гэта лепш, чым ляжаць на калідорах», — аргумэнтаваў супрацоўнік аблвыканкаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG