Міжнародны рэспубліканскі інстытут ЗША ў Вашынгтоне прысудзіў Прэмію свабоды імя Джона Маккейна беларусцы Тацяне Хоміч, прадстаўніцы Каардынацыйнай рады ў пытаньнях палітвязьнях, сястры палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай.
Прэмію таксама атрымаюць дэмакратычныя лідэры М’янмы, Літвы і Кубы.
Прэмія свабоды ўручаецца ў ЗША Міжнародным рэспубліканскім інстытутам штогод з 1995 году. Ляўрэатамі становяцца дзеячы, якія зрабілі значны ўнёсак у прасоўваньне свабод і дэмакратыі ў сьвеце.
Летась сярод ляўрэатаў таксама былі беларусы, тады Прэміяй свабоды ўзнагародзілі Сьвятлану Ціханоўскую, Марыю Калесьнікаву і Вераніку Цапкалу.