Дзяўчыне пагражае да 12 год турмы. У інтэрвію Свабодзе Вадзім Жаромскі расказаў, чаму ягоная жонка не падпісала прашэньне аб памілаваньні, пра што нельга гаварыць на спатканьнях у турме, як Марфа перажывае сьмерць бацькі і калі чакаецца суд.
- «Пакуль яна ў турме, памерла яе бабуля ад каранавірусу... А бацька хварэў на анкалёгію апошняй стадыі». На пахаваньне бабулі і бацькі Марфу не адпускалі.
- «У хуткім часе можа пачацца суд. Напрыканцы месяца павінны быць прад'яўленыя канчатковыя абвінавачаньні. І недзе ў сьнежні павінен быць суд. Летам прыяжджалі дадому супрацоўнікі міліцыі і апісвалі маёмасьць, таму што плянуецца пазоў па крымінальнай справе. Па гэтым пазове, хутчэй за ўсё, будзе вялікі штраф ці канфіскацыя маёмасьці».
- «Марфа разумее, што тэрмін можа быць вялікі, да 12 гадоў, але ўсё ж яшчэ спадзяецца, што нешта зьменіцца. Без надзеі цяжка».