Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі клюб праз каранавірус зьняўся з адкрытага Кубка Расеі ў валейболе


Валейбольная каманда «Мянчанка»
Валейбольная каманда «Мянчанка»

Пры гэтым жаночая каманда «Мянчанка» працягне выступаць у чэмпіянаце суседняй дзяржавы.

«Мянчанка» зьнялася з розыгрышу Кубка Расеі ў валейболе, пра што паведаміла прэс-служба найлепшай жаночай валейбольнай каманды Беларусі.

Самаадвод беларусак адбыўся перад паўфінальным этапам кубкавага турніру.

«У сувязі з эпідэмічнай сытуацыяй, якая ўскладнілася, прынята рашэньне аб зьняцьці „Мянчанкі“ з розыгрышу Кубка Расеі. Каманда будзе рыхтавацца да гульняў Супэрлігі», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні клюбу.

Наступную сустрэчу ў рамках чэмпіянату Расеі беларуская каманда правядзе 31 кастрычніка супраць дружыны «Зарэчча-Адзінцова» з-пад Масквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG