«Большай часткі сьмярцей удалося б пазьбегнуць, калі б не злачынны рэжым Лукашэнкі», — заявіў Латушка.
Ён лічыць, што ўлады адно хваліліся сваім шляхам барацьбы з эпідэміяй і казалі, што ўвесь сьвет ім зайздросьціць, замест таго, каб:
- матываваць людзей прышчапляцца,
- прапагандаваць сацыяльную дыстанцыю і нашэньне масак,
- даваць слова мэдыкам, якія лечаць хворых на COVID-19,
- публікаваць праўдзівую статыстыку.
Латушка назваў гэта халатнасьцю, якая паўплывала на паводзіны людзей і прывяла да сьмерці тысяч беларусаў. Ён заявіў, што гэтыя дзеяньні падпадаюць пад тры артыкулы Крымінальнага кодэксу:
- злоўжываньне ўладай (арт. 424),
- падмена статыстыкі (арт. 427),
- службовая халатнасьць (арт. 428).
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва выступіла з патрабаваньнямі
- паказаць рэальную статыстыку хворнасьці і сьмяротнасьці ад COVID-19;
- увесьці ў краіне локдаўн і адмяніць усе масавыя мерапрыемствы;
- адкрыць межы для беларусаў, каб яны маглі прышчапіцца даступнымі ў Эўразьвязе вакцынамі;
- даць гуманітарным місіям доступ у Беларусь.