Дзень таму Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 2038 новых хворых.
Памерлі 17 чалавек — гэта таксама найвялікшы паказьнік у афіцыйнай статыстыцы. Раней паведамлялі максымум пра 16 сьмярцей за дзень.
За ўвесь час афіцыйна ў Беларусі
- захварэлі на COVID-19 563 813 чалавек,
- ачунялі 537 527,
- памерлі 4336.
12 кастрычніка zerkalo.io паведаміла, што атрымала доступ да базы новых хворых у Менску. Зь яе вынікае, што ў некаторыя дні толькі ў Менску рэгістравалі больш за тры тысячы ковідных пацыентаў.