Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы падлічылі, хто з судзьдзяў больш за ўсё вынес «палітычных» прысудаў у рэгіёнах


Адна з самых рэпрэсіўных судзьдзяў: Іна Клышмач зь Берасьця
Адна з самых рэпрэсіўных судзьдзяў: Іна Клышмач зь Берасьця

Ладзілі судовыя канвэеры, судзілі непаўналетніх і цэлыя сем'і.

Праваабаронцы «Вясны» склалі сьпіс самых рэпрэсіўных судзьдзяў у рэгіёнах краіны: чым яны вызначыліся і хто пацярпеў ад іх дзейнасьці.

Ад пачатку году па ўсёй Беларусі паводле «палітычных» крымінальных артыкулаў асуджаныя сотні чалавек.

Раней праваабарончы цэнтар «Вясна» расказаў пра самых рэпрэсіўных судзьдзяў Менску, а цяпер дайшла чарга расказаць пра «рэкардсмэнаў» з рэгіёнаў.

Больш за ўсё палітычных спраў зафіксавана ў Берасьці. Сярод найбольш рэпрэсіўных судзьдзяў — Вера Філонік, Яўген Брэган, Іна Клышпач ды іншыя. Паводле іх рашэньняў у калёніі адпраўляліся дзясяткі пратэстоўцаў, сярод якіх былі непаўналетнія, хворыя і пажылыя людзі, а таксама жорстка зьбітыя падчас разгонаў акцый пратэсту.

У Жлобіне адзначыліся Яўген Ерафееў, Натальля Качалава, Мікалай Сергеевіч. За леташнія акцыі пратэсту агулам яны асудзілі ўжо 25 мясцовых жыхароў.

У Маладэчне судзьдзя Вікторыя Паляшчук вынесла першыя «палітычныя прысуды» за акцыі 2020 году — цяпер на яе рахунку 8 асуджаных гараджан.

Цалкам сьпіс судзьдзяў, якія больш за ўсё вынесьлі «палітычных» прысудаў у рэгіёнах, ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG