Міністэрства аховы здароўя ўпершыню за пандэмію падало лічбу, большую за 2 тысячы.
За ўвесь час вядзеньня афіцыйнай статыстыкі па COVID-19 у Беларусі
- захварэлі 561 753 чалавекі,
- ачунялі 535 790,
- памерлі 4319.
Папярэдні сутачны рэкорд быў 2 кастрычніка — 1998 новых выпадкаў.
12 кастрычніка zerkalo.io паведаміла, што атрымала доступ да базы новых хворых у Менску. Зь яе вынікае, што ў некаторыя дні толькі ў Менску рэгістравалі больш за тры тысячы ковідных пацыентаў.