Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» Ўладзімер Пучынскі, у яго быў каранавірус


Уладзімер Пучынскі
Уладзімер Пучынскі

Сьмерць наступіла ад наступстваў COVID.

Пра сьмерць Пучынскага напісаў у сваім фэйсбуку Павал Каралёў.

«Сёньня ўночы праз каранавірус памёр Уладзімер Пучынскі — журналіст, шмат гадоў працаваў у тэме краязнаўства, супрацоўнік „Краязнаўчай газеты“ (апошнім часам галоўны рэдактар). Сьветлая памяць» — напісаў ён.

Пра хваробу Пучынскага тыдзень таму паведамляла ягоная дачка. Спадара Ўладзімера павезьлі ў Мядзел, бо ў Менскім раёне не было месцаў, каб пакласьці на ШВЛ.

Уладзімеру Пучынскаму быў 51 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG