У кабінэце Курца 52-гадовы Шаленбэрг быў міністрам замежных спраў. Пасьля свайго прызначэньня ён адзначыў, што будзе «шчыльна супрацоўнічаць» з Курцам, які застаецца лідэрам найбуйнейшай парлямэнцкай партыі. Крытыкі лічаць, што Курц застанецца «ценявым канцлерам» і будзе аказваць вялікі ўплыў на палітыку новага кабінэта.
Адстаўка Курца прадухіліла распад кіроўнай кааліцыі. «Зялёныя», партнэры Народнай партыі па ўрадзе, якія настойвалі на сыходзе былога канцлера, застануцца ў кабінэце Шаленбэрга.
35-гадовы Курц пайшоў у адстаўку на фоне карупцыйнага скандалу. Пракуратура расьсьледуе плацяжы, якія ажыцьцяўляліся за кошт сродкаў міністэрства фінансаў за публікацыю ў вядучай аўстрыйскай газэце дадзеных апытаньняў, якія спрыялі кіроўнай партыі. Сам Курц заяўляе, што ня меў ніякага дачыненьня да гэтай схемы.
На фоне лідэраў многіх іншых краін ЭЗ Курц разглядаўся як адзін з найбольш ляяльна настроеных у адносінах да Крамля эўрапейскіх кіраўнікоў. Пакуль нішто не паказвае на тое, што палітыка Шаленбэрга будзе прынцыпова іншай. Новым кіраўніком МЗС Аўстрыі стане прафэсійны дыплямат Міхаэль Лінгарт.