Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Будслаўскі касьцёл вярнулі алтар і абраз Маці Божай Будслаўскай


Каталіцкі фэст у Будславе, ліпень 2021
Каталіцкі фэст у Будславе, ліпень 2021

Адзін з найбольш вядомых касьцёлаў Беларусі працягваюць аднаўляць пасьля пажару.

Пра вяртаньне алтару і абразу Маці Божай Будслаўскай «Эўрарадыё» паведамілі чытачы. У пачатку кастрычніка дах касьцёла цалкам накрылі.

Алтар і абраз Маці Божай Будслаўскай
Алтар і абраз Маці Божай Будслаўскай

Пажар у нацыянальным санктуарыі здарыўся 11 траўня. У выніку абваліўся дах, а вада з пажарных брандспойтаў пашкодзіла сьцены, падлогу і мэблю. Абраз Маці Божай Будслаўскай, Найсьвяцейшы Сакрамэнт і іншую каштоўную маёмасьць пасьпелі вынесьці. Кіраўніцтва касьцёла неадкладна зьвярнулася па дапамогу ў зборы сродкаў, былі адкрытыя адмысловыя рахункі.

За прамінулы час валянтэры разабралі абгарэлыя часткі, прасушылі ўнутранае ўбраньне і арганы, устанавілі датчыкі вільгаці, ачысьцілі дах ад сьмецьця і вугалю, разабралі падвалы. У пачатку чэрвеня будаўнікі накрылі часовы дах, а таксама наладзілі сыстэму адводу дажджавой вады.

На аднаўленьне каталіцкай сьвятыні неабыякавыя людзі і арганізацыі ўжо ахвяравалі звыш 1 мільёна рублёў. 3 кастрычніка завяршыўся мантаж апошніх элемэнтаў даху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG