Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Пальчыса вінавацяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу


Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

Стала вядома, што інкрымінуюць блогеру Эдуарду Пальчысу.

Палітзьняволенага блогера Эдуарда Пальчыса абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу, стала вядома праваабаронцам «Вясны».

Пальчысу выставілі канчатковае абвінавачаньне, меркавана, гэта:

  • ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў);
  • ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак);
  • арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці);
  • арт. 361 КК (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).

Гэта значыць, што крымінальная справа супраць палітвязьня неўзабаве апынецца ў судзе.

Эдуарда затрымалі ў канцы верасьня 2020 — яму прысудзілі 30 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. Але з «сутак» ён так і ня выйшаў.

Хто такі Эдуард Пальчыс?

Эдуард Пальчыс — грамадзкі актывіст, які паходзіць зь Ліды, палітычны блогер, аўтар тэлеграм-каналу Palchys, які ўлады прызналі «экстрэмісцкім». У час знаходжаньня за кратамі ў Эдуарда нарадзілася дачка, ягоная жонка з нованароджаным дзіцём вымушана зьехала за мяжу.

У 2015 годзе Пальчыс ужо праходзіў па крымінальнай справе. Пад псэўданімам Джон Сільвер ён публікаваў на сваім сайце 1863х гістарычныя матэрыялы і артыкулы з крытыкай беларускіх і расейскіх уладаў. У выніку яго арыштавалі ў Расеі і ў траўні 2016-га экстрадавалі ў Беларусь, дзе яму закідалі распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасьці, а таксама распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.

У канцы кастрычніка таго ж году Менскі гарадзкі суд прызнаў блогера вінаватым і прысудзіў яму 1 год і 9 месяцаў без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу. З улікам часу, адбытага ў СІЗА, яму заставалася правесьці пад падпіскай месяц. У 2020 годзе блогер, які не пакінуў сваёй дзейнасьці, зноў апынуўся за кратамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG