Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне кума Пуціна абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве


Віктар Медзьведчук
Віктар Медзьведчук

Дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Віктара Медзьведчука абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і спрыяньні тэрарыстычным арганізацыям. Пра гэта паведамляе Служба бясьпекі Ўкраіны.

Генпракурор Украіны Ірына Венядыктава заявіла на сваёй старонцы ў Facebook, што Медзьведчук падазраецца ў рэалізацыі «злачыннай схемы паставак вугальнай прадукцыі» з так званых «ДНР» і «ЛНР» з канца 2014 да пачатку 2015 года. Дэпутат нібыта даваў справаздачу пра гэта перад расейскімі ўладамі. Сьледзтва мяркуе, што ягоныя дзеяньні падарвалі энэргетычную незалежнасьць Украіны.

СБУ таксама праверыць былога прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку па новай справе супраць Медзьведчука.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Віктар Медзьедчук у траўні сёлета зьмешчаны пад хатні арышт. Яго і яшчэ аднаго дэпутата ад фракцыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» Тараса Козака падазраюць у здрадзе дзяржаве і спробе рабаваньня нацыянальных рэсурсаў.

Паводле сьледзтва, яны заключылі дамову з Расеяй па пытаньні здабычы нафты і газу ля берагоў анэксаванага Крыму, а таксама перадалі расейскім спэцслужбам інфармацыю, якая складае дзяржаўную таямніцу.

  • Медзьведчук — лідэр партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё», якая кантралюе самую вялікую апазыцыйную фракцыю ў Вярхоўнай Радзе. Праціўнікі абвінавачваюць партыю ў прарасейскіх настроях, якія яны лічаць непрымальнымі пасьля анэксіі Расеяй Крыму і падтрымкі сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.
  • У 2004 годзе Уладзімір Пуцін стаў хросным бацькам малодшай дачкі Медзьведчука — Дар’і.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG