Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асудзілі восьмую групу фігурантаў «карагоднай справы» ў Берасьці


Пратэсты ў Берасьці, верасень 2020
Пратэсты ў Берасьці, верасень 2020

6 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця агучылі прысуды чарговым шасьці фігурантам так званай «карагоднай справы».

Усіх абвінавацілі ва ўдзеле 13 верасьня 2020 году ў пратэстнай акцыі на скрыжаваньні бульвара Касманаўтаў і праспэкта Машэрава.

Судзьдзя Марыя Аліфярук пакарала ўдзельнікаў крымінальнага працэсу наступнымі тэрмінамі калёніі і абмежаваньня волі:

  • Алег Кулеша (больш за 3 месяцы ў СІЗА № 7 Берасьця) — 1 год і 7 месяцаў у калёніі;
  • Мікіта Дзьмітрыеў — 2 гады «хіміі»
  • мужа і жонку Сяргея Кунцэвіча і Ганну Кашырскіх — 1,5 года «хіміі»;
  • Дзьмітры Макарэвіч — 1 год 6 месяцаў «хатняй хіміі»
  • Тацяна Пякарская — 1 год 6 месяцаў «хатняй хіміі».

Згодна з вэрсіяй абвінавачаньня, падсудныя ў групе зь іншымі асобамі наўмысна «ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Іх дзеяньні нібыта былі спалучаныя зь непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, арганізацыяў і прадпрыемстваў.

З прычыны прастою тралейбуснаму парку нанесеная шкода ў суме 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін закрыліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчаваньня.

Агулам на гэты момант вынесьлі ўжо сем калектыўных прысудаў. У рамках крымінальнай справы асудзілі 87 чалавек.

Судзьдзі, якія каралі фігурантаў «карагоднай справы»: Сьвятаслаў Каліна, Дзьмітры Шурын, Іна Клышпач, Сяргей Маручак, Яўген Брэган, Дзьмітры Куроўскі, Вера Філонік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG