«Сёньня мой першы дзень у новым статусе. З пасады прэс-сакратара МУС Беларусі я перайшла на дзяржаўную службу ў органы выканаўчай улады», — напісала яна.
ТГ-канал АТН паведаміў, што яна ўзначаліць галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай працы і па справах моладзі Менгарвыканкаму .
Прэс-сакратаркай МУС Чамаданава працавала апошнія тры гады. Інфармацыя, што яна пакіне сваю пасаду, зьявілася яшчэ на мінулым тыдні, пры гэтым тэлеграм-каналы гадалі: яе адхілілі альбо яна пайшла на павышэньне.
Сёлета ў студзені суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў 43-гадовага Дзьмітрыя Ўшацкага на 2 гады «хатняй хіміі» за абразу Вольгі Чамаданавай ў тэлеграм-чаце. Пацярпелая ў судзе расказала пра свае маральныя пакуты, якія яна ацаніла ў 5000 рублёў. Паводле Чамаданавай, камэнтар быў накіраваны ў дачыненьні да яе, у першую чаргу як жанчыны.