Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зарэгістравалі рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

1998 пацыентаў з каранавірусам трапілі ў сутачную статыстыку Міністэрства аховы здароўя 2 кастрычніка. Гэта найвялікшая колькасьць за ўвесь час пандэміі.

Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны 24 верасьня — 1994 хворых.

За дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя, памерлі 15 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.

Агулам ад пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя:

  • 542 077 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19,
  • ачунялі 521 362 чалавекі з пацьверджаным дыягназам COVID-19,
  • памерлі 4174 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.

«У нас 6-8 чалавек гіне ў суткі з падазрэньнем на COVID. І мы ўсіх у паталягаанатама правяраем. І не заўсёды гэта пацьвярджаецца», — заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію CNN, апублікаваным 2 кастрычніка.

Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ў 5–7 разоў. 14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG