Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Pfizer пачаў клінічныя выпрабаваньні прэпарату для прадухіленьня COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэпарат закліканы прадухіліць рэплікацыю віруса ў арганізьме тых, хто трапіў пад яго ўзьдзеяньне.

Фармацэўтычная кампанія Pfizer заявіла, што пачала буйнамаштабнае клінічнае выпрабаваньне прэпарату для прадухіленьня разьвіцьця COVID-19 у тых, хто кантактаваў з хворымі.

У выпрабаваньні пэраральнага антывіруснага прэпарату возьмуць удзел 2660 здаровых дарослых, якія жывуць у адным доме з чалавекам, інфікаваным COVID-19.

Pfizer таксама тэстуе прэпарат на людзях, якія ўжо заразіліся каранавірусам, але ў якіх яшчэ не зьявіліся сур’ёзных сымптомаў.

«Мы лічым, што ў выпадку посьпеху гэтая тэрапія можа дапамагчы спыніць вірус на раньнім этапе, перш чым ён атрымае магчымасьць шырока рэплікавацца», — заявіў галоўны навуковы спэцыяліст Pfizer доктар Мікаэль Долстэн.

Прэпарат накіраваны на блякаваньне ключавога фэрмэнту, неабходнага вірусу для рэплікацыі. Навукоўцы лічаць, што, калі мэтодыка спрацуе, яна будзе эфэктыўная толькі на раньніх стадыях захворваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG