Насупраць беларускай амбасады у Літве ўжо амаль год стаяць партрэты загінулых падчас пратэстаў у Беларусі, ляжаць кветкі. Кожны вечар людзі запальваюць сьвечкі. Сёньня да галерэі памяці дадаўся партрэт праграміста Андрэя Зельцара, які, як паведамлялася, адстрэльваўся ў Менску ад сілавікоў, што прыйшлі яго арыштоўваць, і загінуў у перастрэлцы. Акцыі памяці прайшлі таксама ў Варшаве і Кіеве.
У Вільні, Варшаве, Кіеве прайшлі акцыі памяці Андрэя Зельцара. ФОТА
Беларусы нясуць кветкі і запальваюць сьвечкі ля партрэта забітага менскага праграміста Андрэя Зельцара.