Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адказ будзе моцным». Зяленскі пракамэнтаваў замах на свайго першага дарадцу


Аўтамабіль Сяргея Шэфіра
Аўтамабіль Сяргея Шэфіра

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ня ведае, хто можа стаяць за замахам на жыцьцё свайго сябра Сяргея Шэфіра, але гэта ніякім чынам не паўплывае на моц ягонай каманды.

«Перадаваць мне прывітаньне стрэлам зь лесу ў аўтамабіль майго сябра — гэта слабасьць, а вось адказ будзе моцным. На моц нашай каманды гэта не ўплывае. На той курс, які я выбраў са сваёй камандай, на зьмены, на дэценізацыю эканомікі, на барацьбу з крыміналітэтам, вялікімі ўплывовымі фінансавымі групамі гэта ніяк не ўплывае, а нават наадварот, бо гэты мандат — мандат на зьмены — мне даў народ», — заявіў Зяленскі, які цяпер знаходзіцца з працоўным візытам у ЗША.

Прэзыдэнт Украіны паведаміў, што адразу пасьля выступу на Генэральнай асамблеі ААН ён вяртаецца ва Ўкраіну.

Праваахоўныя органы Ўкраіны праводзяць расьсьледаваньне па факце замаху на забойства двух і больш чалавек. Ідуць сьледчыя дзеяньні.

Непадалёк вёскі Лесьнікі Кіеўскай вобласьці сёньня з аўтамата абстралялі аўтамабіль Сяргея Шэфіра, першага дарадцы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

Як паведамляюць шэраг украінскіх СМІ, Сяргей Шэфір не пацярпеў, а ў ягонага кіроўцу трапілі тры кулі. Кіроўцу шпіталізавалі, ён знаходзіцца ў цяжкім стане.

Праваахоўныя органы праводзяць спэцыяльную апэрацыю «Сыгнал» для затрыманьня нападнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG