Паводле афіцыйных дадзеных
- «Адзіная Расея» па партыйных сьпісах набірае 48,56% галасоў,
- КПРФ — 20,25%,
- ЛДПР — 7,68%,
- «Справядлівая Расея» — 7,42%,
- пракрамлёўская партыя «Новыя людзі» — 5, 53%.
Дадзеныя ЦВК па аднамандатных акругах пасьля апрацоўкі 72,49% пратаколаў:
- «Адзіная Расіея» — 194 мандата (86,23%)
- КПРФ — 15 мандатаў (6,67%)
- «Справядлівая Расея» — 8 мандатаў (3,56%)
- ЛДПР — 1 мандат (0,44%)
- «Грамадзянская плятформа» — 1 мандат (0,44%)
- «Яблоко» — 1 мандат (0,44%)
- «Радзіма» — 1 мандат (0,44%)
- Партыя Роста — 1 мандат (0,44%)
Раней паведамлялася, што, паводле дадзеных экзытполу, праведзенага Інстытутам сацыяльнага маркетынгу, «Адзіная Расея» набірае 45,2% галасоў, КПРФ — 21%, ЛДПР — 8,7%, «Справядлівая Расея» — 7,9%.
У інтэрнэце апублікаваныя неафіцыйныя папярэднія (каля 70% галасоў) вынікі электроннага галасаваньня ў Маскве. Калі верыць ім, то ў спалучэньні з адзенымі аб звычайным галасаваньні яны не даюць перамогі ніводнаму з кандыдатаў «разумнага галасаваньня». Так прыхільнікі расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага назвалі сваю стратэгію — яны прапаноўвалі галасаваць за кандыдатаў, якія, на іх думку, маюць найбольшыя шанцы выйграць у прадстаўнікоў «Адзінай Расеі». Партыйная прыналежнасьць пры гэтым ня важная.
Увесь дзень 19 верасьня назіральнікі і выбарнікі паведамлялі пра сотні парушэньняў. Бюлетэні ўкідвалі, назіральнікаў выганялі з участкаў, кандыдатаў білі. ЦВК даў справаздачу пра адзінкавыя парушэньні і намякнуў, што «фабрыкацыяй фэйкаў» займаюцца апазыцыянэры. Таксама ЦВК дадаткова закадзіраваў вынікі галасаваньня. Цяпер прааналізаваць іх — а значыць і знайсьці падазроныя вынікі — будзе яшчэ больш складана.
- У Расеі 19 верасьня завяршылася трохдзённае галасаваньне на выбарах у Дзяржаўную Думу восьмага скліканьня, а таксама ў рэгіянальныя і муніцыпальныя органы ўлады. Расейцы выбіралі 450 дэпутатаў Дзярждумы. Сёлета на парлямэнцкія выбары зарэгістравалася 3812 кандыдатаў ад 14 партый.
- Акрамя выбараў у Дзярждуму, у 12 рэгіёнах Расеі выбіралі кіраўнікоў суб’ектаў РФ, а ў 39 рэгіёнах — дэпутатаў заканадаўчых органаў дзяржаўнай улады. Менавіта восьмае скліканьне Дзярждумы будзе засядаць, калі ў 2024 годзе завяршыцца чарговы прэзыдэнцкі тэрмін Уладзіміра Пуціна.