Аўтар тэлеграм-каналу «Что-Делать» Дзьмітры Чабанаў і актывісты Мікіта Крашчук і Жанна Чарнова адпраўленыя ў СІЗА на два месяцы. Марыю Платонаву суд адправіў пад хатні арышт.
У Краснаярску па справе ў пятніцу арыштавалі Аляксея Яночніка.
Крымінальную справу аб схіленьні да масавых беспарадкаў падчас расейскіх парлямэнцкіх выбараў распачалі 15 верасьня. 16 верасьня Сьледчы камітэт прад’явіў абвінавачваньні.
Па справе праходзяць 11 чалавек з розных рэгіёнаў Расеі. Паводле вэрсіі сьледзтва, абвінавачаныя абмяркоўвалі ў Telegram стратэгію, накіраваную на арганізацыю масавых беспарадкаў у дні галасаваньня 17-19 верасьня.
- Аўтар тэлеграм-каналу «Что-Делать» Дзьітры Чабанаў і чацьвёра яго паплечнікаў былі затрыманыя 5 верасьня падчас акцыі — яны спрабавалі вывесіць банэр на будынку Цэнтральнай дзіцячай крамы ў Маскве. Як вынікае з картатэкі Маскоўскага гарсуду, пасьля гэтай акцыі Чабанава арыштавалі на 15 сутак за непадпарадкаваньне паліцыі.
- З пачатку жніўня ў тэлеграм-канале «Что-Делать» сталі зьяўляцца анонсы агульнарасейскай акцыі пратэсту. 16 верасьня Чабанаў запісаў відэа, у якім зьвярнуўся да грамадзянаў Расеі з прапановай выйсьці «на вуліцы сваіх гарадоў» 18 верасьня.