Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачалі крымінальную справу за «схіленьне да беспарадкаў праз тэлеграм-каналы»


На акцыі пратэсту супраць блякаваньня тэлеграм-каналаў у Расеі. Масква, 30 красавіка 2018 году
На акцыі пратэсту супраць блякаваньня тэлеграм-каналаў у Расеі. Масква, 30 красавіка 2018 году

Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу супраць 11 чалавек, у тым ліку супраць актывіста і заснавальніка тэлеграм-каналу «Что-Делать» Дзьмітрыя Чабанава.

Іх падазраюць у схіленьні да масавых беспарадкаў празь «сетку тэлеграм-каналаў». На сайце ведамства гаворыцца, што з дапамогай відэаролікаў падазраваныя заклікалі да гвалту ў дні галасаваньня на выбарах у Дзяржаўную думу Расеі з 17 па 20 верасьня.

Па гэтай справе затрыманая супрацоўніца штабу кандыдаткі ў дэпутаты Дзярждумы Анастасіі Бруханавай — студэнтка школы дызайну Вышэйшай школы эканомікі Марыя Платонава. Раніцай у кватэры Платонавай прайшоў ператрус, у дзяўчыны канфіскавалі тэхніку, а саму яе забралі на допыт у Сьледчы камітэт. Ёй ужо прад'явілі абвінавачаньне. Платонава не прызнае віны.

«У пастанове аб прыцягненьні ў якасьці абвінавачанай сказана, што Платонава і іншыя асобы разам з Дзьмітрыем Чабанавым „прынялі рашэньне аб схіленьні і іншым уцягваньні ў масавыя беспарадкі неабмежаванай колькасьці асобаў у гарадах Расеі“ праз тэлеграм-каналы», — цытуе праваабаронцаў расейская служба Радыё Свабода.

  • 1 жніўня ў тэлеграм-канале «Что-Делать» быў апублікаваны анонс усерасейскай акцыі «без крымінальных складнікаў, але дзёрзкай па сваёй сутнасьці». Дэталі паведамляліся толькі яе ўдзельнікам. 5 верасьня аўтары каналу пачалі публікаваць відэа, на якіх людзі з розных гарадоў запальваюць фаеры ў публічных месцах.
  • Дзьмітрый Чабанаў 5 верасьня спрабаваў вывесіць банэр супраць уладаў на будынку крамы непадалёк ад ФСБ на Лубянцы ў Маскве. Яго і яшчэ чатырох чалавек затрымала паліцыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG