Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея здыме каранавірусныя абмежаваньні на авіяпералёты зь Беларусьсю


Самалёт «Белавія» ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава».
Самалёт «Белавія» ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава».

Расейскі ўрад прыняў рашэньне зьняць усе каранавірусныя абмежаваньні ў авіязносінах паміж Беларусьсю і Расеяй. Пра гэта паведаміў 9 верасьня на прэсавай канфэрэнцыі з Лукашэнкам Уладзімір Пуцін, перадае ТАСС.

«Да таго, як гэтыя так званыя кавідныя абмежаваньні былі ўведзены, у нас на тыдзень было больш за 200 рэйсаў — 201 рэйс быў на тыдзень, а цяпер 36, — сказаў Пуцін. — Я ня думаю, што за гэтыя два дні адновіцца даковідны ўзровень да 200 з гакам палётаў — гэта залежыць ад рынку перавозак, але мяркую, што аднаўленьне адбудзецца хутка».

На сайце ўраду Расеі паведамляецца, што цалкам абмежаваньні здымуць 21 верасьня.

«Па выніках праведзенага абмеркаваньня Урадам прынята рашэньне аб зьняцьці з 21 верасьня 2021 году ўсіх абмежаваньняў на авіяцыйныя зносіны зь Беларусьсю. Паветраныя зносіны паміж краінамі, часова абмежаваныя ў сувязі з распаўсюджваньнем COVID-19, будуць адноўленыя ў поўным абʼёме», — гаворыцца ў паведамленьні Апэратыўнага штабу ўраду РФ.

Праз пандэмію каранавірусу Расея закрыла межы, у тым ліку зь Беларусьсю, у сакавіку 2020 году. Тады ў РФ рэгістравалася некалькі сотняў выпадкаў захворваньня на каранавірус у дзень. Цяпер такіх выпадкаў выяўляюць больш за 18 тысяч штодня. У Беларусі апошнім часам афіцыйная колькасьць новых выяўленых выпадкаў набліжаецца да рэкордных паказьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG