Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны-донары паабяцалі Афганістану 1,2 млрд даляраў гуманітарнай дапамогі


Канфэрэнцыя ААН, прысьвечаная аказаньню фінансавай дапамогі Афганістану. Жэнэва, 13 верасьня 2021
Канфэрэнцыя ААН, прысьвечаная аказаньню фінансавай дапамогі Афганістану. Жэнэва, 13 верасьня 2021

Краіны-донары абавязаліся выдзеліць 1,2 млрд даляраў на гуманітарную дапамогу ў Афганістане.

Пра гэта заявіў 13 верасьня намесьнік генэральнага сакратара ААН у гуманітарных пытаньнях Марцін Грыфітс, закрываючы канфэрэнцыю ААН у Жэнэве, прысьвечаную пытаньням дапамогі Афганістану.

«Гэтае фінансаваньне дазволіць нам узмацніць дапамогу афганскаму народу ў час вострай неабходнасьці», — адзначыў генэральны сакратар Антонію Гутэрыш у Твітэры.

Фінансаваньне заклікана не дапусьціць голаду ў Афганістане і прадухіліць каляпс цяперашніх дзяржаўных службаў, адзначае Deutsche Welle.

Пачатковай мэтай канфэрэнцыі было сабраць 606 млн даляраў для аказаньня дапамогі найбяднейшым жыхарам Афганістану ў наступныя чатыры месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG