Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік «Белай Русі» хоча абавязаць блогераў праходзіць сэртыфікацыю, каб атрымаць дазвол на доступ да аўдыторыі


Генадзь Давыдзька на паседжаньні Палаты прадстаўнікоў
Генадзь Давыдзька на паседжаньні Палаты прадстаўнікоў

Былы старшыня Беларускай тэлевізіі, а цяпер кіраўнік «Белай Русі» і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька лічыць, што прыхільнікі ўлады ў нейкі момант страцілі кантроль над інтэрнэт і дазволілі ўмешвацца ва ўнутраныя справы «гістарычным ворагам».

«Там, у інтэрнэце, ваўкі гэтыя, ваўчары. Людзі, якія спрактыкаваліся ў тэхналёгіях, за лайк гатовыя душу прадаць. Ды што там, гатовыя маці падпаліць, каб потым мільён лайкаў атрымаць», — абурыўся праўладны чыноўнік у эфіры YouTube-каналу супрацоўніка АНТ Ігара Тура.

Генадзь Давыдзька прызнаўся, што зьбіраецца на заканадаўчым узроўні ўзяць блогераў пад «жорсткі кантроль».

«Пад жорсткім кантролем павінны знаходзіцца ўсе блогеры, якія мусяць неяк клясыфікавацца, атрымліваць адпаведную ліцэнзію, дазвол. Адным словам, адказваць за ўсе свае дзеяньні», — канстатаваў ён.

Акрамя таго, Генадзь Давыдзька ананасаваў стварэньне праўладнай партыі на базе «Белай Русі», якая будзе выступаць за «моцную прэзыдэнцкую рэспубліку».

«Нашая „Белая Русь“ застанецца грамадзкім аб’яднаньнем і будзе вырашаць вельмі вялікія задачы, якія стаяць у сфэрах мэдыцыны, адукацыі і экалёгіі. Барацьбой за ўладу і моцную прэзыдэнцкую рэспубліку можа заняцца новая палітычная партыя. Яе рабочая назва — „За Радзіму“, але могуць быць варыянты», — давёў ён, не ўдакладніўшы, ці прэтэнтуе там на ролю лідэра.

Згодна з Канстытуцыяй, грамадзкае аб’яднаньне цяпер ня можа заснаваць палітычную партыю, таму, словамі дэпутата, зрабіць гэта ягоныя паплечнікі плянуюць пасьля рэфэрэндуму пра папраўкі ў Канстытуцыю і зьменаў заканадаўства аб палітычных партыях. Пры гэтым сама «Белая Русь» працягне працу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG