Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Вялікага тэатру звольніўся сёлетні пераможца міжнароднага конкурсу маладых дырыгентаў


Дзьмітры Мацьвіенка
Дзьмітры Мацьвіенка

Дзьмітры Мацьвіенка ў чэрвені заваяваў першы прыз на статусным конкурсе ў Даніі, а праз два месяцы вымушаны сысьці з тэатру, у якім служыў.

Пераможцу міжнароднага конкурсу маладых дырыгентаў фактычна адхілілі ад працы ў Вялікім тэатры Беларусі. Пра гэта сам Дзьмітры Мацьвіенка напісаў у сацсетках.

Пакуль Мацьвіенка знаходзіцца на гастролях, якія яму ўзгаднілі яшчэ ў траўні мінулага сэзону, дырыгента зьнялі з пастаноўкі «Самсон і Даліла».

«Цяперашняе кіраўніцтва тэатру палічыла, што 1,5 месяца майго ўдзелу ў пастановачным працэсе — занадта мала. Гэтак жа нотны матэрыял, купля і набор якога былі арганізаваныя мной і маімі калегамі, быў аплачаны тэатрам ня ў поўным памеры, чаго новае кіраўніцтва не прызнае, і мне давялося разьлічыцца са сваёй кішэні. Лічу гэтыя ўчынкі ў найвышэйшай ступені подлымі і ня бачу магчымасьці далейшага знаходжаньня ў гэтым тэатры», — напісаў дырыгент.

Яшчэ ў чэрвені Дзьмітры Мацьвіенка стаў пераможцам на міжнародным конкурсе маладых дырыгентаў імя Мікалая Малько ў Капэнгагене, а разам з галоўнай узнагародай узяў і прыз глядацкіх сымпатый. 30-гадовы беларус запатрабаваны ў сваёй прафэсіі, езьдзіць на гастролі за мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG