Падчас наведваньня масавых мерапрыемстваў больш ня трэба прад’яўляць даведку пра вакцынацыю. Раней быў адменены і масачны рэжым.
У пачатку верасьня ў Даніі ўпершыню за апошнія паўтара года адкрыліся дыскатэкі, спачатку толькі для наведнікаў з так званымі карона-пашпартамі — гэта значыць тых, хто прышчэплены або перахварэў. Цяпер дыскатэкі будуць працаваць для ўсіх ахвотных.
Прычынай адмены супрацьковідных мераў стаў высокі ўзровень вакцынацыі ад каранавірусу: цалкам прышчэплены 83 працэнты насельніцтва краіны старэйшыя за 12 гадоў. У той жа час захоўваецца шэраг абмежаваньняў для ўезду ў Данію — у залежнасьці ад краіны, зь якой заяжджае чалавек.
Да канца верасьня перайсьці ад абавязковых абмежаваньняў да рэкамэндацый зьбіраецца і суседняя з Даніяй Швэцыя.