Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-журналіста Tribuna.com Андрэя Маслоўскага асудзілі на 15 сутак


Андрэй Маслоўскі
Андрэй Маслоўскі

Да суду ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсьціна.

6 верасьня ў кватэры Андрэя Маслоўскага ў Менску сілавікі правялі ператрус. Пасьля гэтага зь ім правялі гутарку супрацоўнікі ГУБАЗіК, затым яго затрымалі.

Журналіста асудзілі на 15 сутак у судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Андрэй Маслоўскі працаваў у рэдакцыі «Трыбуны» ад 2010 году, а сёлета ў ліпені звольніўся паводле пагадненьня бакоў.

Раней яшчэ адзін журналіст выданьня Дзьмітры Руто адбыў 15 сутак арышту за бел-чырвона-белы шалік у аўтамабілі, а аўтар ютуб-каналу «Честнок» Аляксандар Івулін, які таксама супрацоўнічае з «Трыбунай», цяпер падазраваны ў крымінальнай справе. Спачатку ён адседзеў 30 сутак быццам за «забаронены сьцяг на вакне», а потым яго перавялі ў менскае СІЗА № 1, абвінаваціўшы ў «арганізацыі і падрыхтоўцы беспарадкаў». Праваабаронцы прызналі Івуліна палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG