Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа заклікаў прымаць афганцаў, якія ратуюцца ад талібаў


Папа Францішак, 5 верасьня 2021 г.
Папа Францішак, 5 верасьня 2021 г.

Папа Францішак заклікаў краіны па ўсім сьвеце прыняць уцекачоў з Афганістану, дзе талібы захапілі ўладу пасьля падзеньня міжнародна прызнанага ўраду ў Кабуле.

Спасылаючыся відавочна на абмежаваньні Талібану ў навучаньні дзяўчынак, пантыфік таксама выказаў надзею, што «маладыя афганцы атрымаюць адукацыю, важную для разьвіцьця чалавека». «У гэтыя хвіліны ўзрушэньняў, калі афганцы шукаюць прытулку, я малюся за найбольш уразьлівых сярод іх», — сказаў Папа Францішак сотням людзей на плошчы Сьвятога Пятра 5 верасьня.

  • Злучаныя Штаты і іншыя чальцы NATO эвакуавалі з Кабулу дзясяткі тысяч афганцаў, якім пагражаюць рэпрэсіі талібаў. Эвакуацыя паветраным шляхам завяршылася 30 жніўня. Але дзясяткі тысяч іншых людзей па-ранейшаму знаходзяцца ў групе рызыкі ў Афганістане. Яны спрабуюць уцячы ў суседні Пакістан і Іран, адкуль некаторыя спадзяюцца патрапіць у Эўропу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG