Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алькаголь, ад якога ў Карэліі памерлі 5 беларусаў, купілі ў Беларусі. Брыгадзіра арыштавалі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт Карэліі распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да 31-гадовага беларуса, брыгадзіра беларускіх рабочых, якія атруціліся сурагатным алькаголем.

Паводле сьледзтва, падазраваны набыў у Беларусі кантрафактную сьпіртазмяшчальную вадкасьць, у складзе якой утрымліваўся мэтылавы сьпірт, і прывёз яе ў Карэлію. Гэтую вадкасьць, «не пераканаўшыся ў яе бясьпечнасьці», ён перадаў «для ўжываньня ўнутар» сваім знаёмым, якія працавалі разам зь ім у брыгадзе. У выніку пяць чалавек памерлі.

Справа ўзбуджаная паводле артыкула «прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці дзьвюм і больш асобам».

Падазраванага ўзялі пад варту на два месяцы, паведамляе Ўпраўленьне СК РФ па Карэліі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG