Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён моцна пачаў злавацца з гэтага бясчынства». Што пішуць палітвязьні, якіх судзяць па «справе Ціханоўскага»


Судовае паседжаньне ў Гомлі 24 чэрвеня. У клетцы — Дзьмітры Папоў (ня бачны за міліцыянтам), Уладзімер Цыгановіч, Арцём Сакаў, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч
Судовае паседжаньне ў Гомлі 24 чэрвеня. У клетцы — Дзьмітры Папоў (ня бачны за міліцыянтам), Уладзімер Цыгановіч, Арцём Сакаў, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч

Трэці месяц у гомельскай турме ідзе закрыты суд над групай палітвязьняў, якіх аб’ядналі ў «справу Ціханоўскага». Да 12-15 гадоў пагражае Міколу Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Дзьмітрыю Папову і Ўладзімеру Цыгановічу.

Жонка палітзьняволенага Дар’я Лосік кожны «працоўны» дзень суду праводзіць пад мурамі гомельскай турмы. Яна падтрымлівае свайго мужа — лістамі, перадачамі, фізычнай прысутнасьцю пад СІЗА.
«Я намагалася забраць са складу СІЗА паштоўкі і лісты — Ігар пра гэта прасіў, але мне адмовілі. На гэтым тыдні зноў буду спрабаваць браць штурмам гэтую Бастылію. Ігар напісаў, што больш ня можа цярпець гэтае бясчынства ў судзе, і будзе змагацца зь ім усімі магчымымі спосабамі. Ён піша "суд" заўсёды ў двукосьсі. Насамрэч няма ніякіх аб’ектыўных абставінаў, каб Ігар сядзеў у турме, а ён там ужо 15 месяцаў. Чалавека прыгнятае, што ён нічога не можа зрабіць, абараніць сябе», — сказала Дар’я Лосік.

Некалькімі лістамі ад мужа — Міколы Статкевіча, падзялілася на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Марына Адамовіч. Навіны палітык даведваецца з газэты «СБ — Беларусь сегодня». Палітвязьню не перадаюць выданьні, на якія яго падпісала жонка.

«Заўчора ў "СБ" прачытаў, што "за БелаПАНам пришли и "пісьменнікаў" ликвидируют". Наконт СМІ я табе сваё меркаваньне ўжо пісаў — толькі загоняць усю аўдыторыю на тэлеграм-каналы (якія ўлада кантраляваць не здольная, — Марына Адамовіч). Але, калі ліквідуюць Саюз пісьменьнікаў, то гэта можа стаць непапраўнай стратай для нацыі. Бо пры СП існавала сыстэма навучаньня маладых беларускамоўных літаратараў — школы, сэмінары, конкурсы. Калі гэтая сыстэма будзе страчана, то гэта адмоўна паўплывае на пераемнасьць пакаленьняў у беларускай літаратуры. Адзінае спадзяваньне, што СП неяк выкруціцца — наладзіць гэтае навучаньне праз інтэрнэт, пры якіх-небудзь ацалелых арганізацыях ці часопісах. Калі нешта яшчэ ацалела», — разважае ў лісьце палітык.

Ён лічыць, што чытачы маглі б дапамагчы пісьменьнікам — прыкладам, набываючы іх кнігі, ахвяруючы грошы.

«Чым болей моцнай, болей кантраснай да навакольнага асяродзьдзя робіцца анамалія, тым большая рэакцыя на яе гэтага асяродзьдзя, тым меншы час існаваньня анамаліі. Закон прыроды, аднак», — зазначыў у лісьце Статкевіч.

Сам ён на судовых паседжаньнях не прысутнічае — спачатку адмовіўся, потым яго выдалілі па ягонай просьбе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG