У Эстоніі прэзыдэнт выбіраецца не ўсеагульным галасаваньнем, а парлямэнтам. У панядзелак высьветлілася, што незалежны — і адзіны — кандыдат пры падтрымцы кіроўнай кааліцыі, то бок Рэфарматарскай партыі і Партыі цэнтру, Алар Карыс набраў усяго 63 галасы. Для таго, каб быць выбраным, неабходна 68 галасоў.
Тэарэтычна на выбары магла б пайсьці цяперашняя прэзыдэнтка Керсьці Кальюлайд. Аднак у Эстоніі не знайшлося палітычнай сілы, якая магла б аказаць ёй дастатковую падтрымку. Як прэзыдэнтка Кальюлайд часта крытыкавала правацэнтрысцкі ўрад, неаднаразова выказваючы свае лібэральна-кансэрватыўныя погляды.
У аўторак дэпутатаў чакаюць дадатковыя туры галасаваньня. У Эстоніі функцыі прэзыдэнта выключна прадстаўнічыя.